БелIСА    Навіны
Русская версия
Русская версия English version
Навіны

Рэспубліканская акцыя "Беларусь памятае: эстафета памяці"

28.06.2024

Напярэдадні 80-годдзя вызвалення Беларусі ў Вялікай Айчыннай вайне прадстаўнікі Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях і дзяржаўнай установы "Беларускі інстытут сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы" — удзельнікі XI Форуму Беларусі і Расіі — аддалі даніну павагі пакаленню пераможцаў, усклаўшы кветкі на плошчы Перамогі ў Віцебску да мемарыяльнага комплексу ў гонар воінаў-вызваліцеляў, партызан і падпольшчыкаў.

У кожнага горада ёсць свае знакавыя аб'екты. У Віцебску гэта мемарыяльны комплекс "Тры штыкі", у якім адлюстраваны несмяротны подзвіг народа. Тры штыкі велічна ўзвышаюцца над горадам, нагадваючы гараджанам аб пражытых суровых гадах і аб вялікай ахвяры савецкага народа ў імя Перамогі.

 

Версія для друку 

Аб ДУ «БелІСА»  |  Навіны  |  Дзяржаўная рэгістрацыя навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх (доследна-тэхналагічных) работ  |  Нацыянальны інфармацыйны офіс праграм ЕС па навуцы і інавацыях

Апошняе абнаўленне: 18.06.2024
Copyright © БелІСА