БелIСА    Навіны
Русская версия
Русская версия English version
Навіны

XXVI Міжнародная спецыялізаваная выстава «Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра»

11.10.2022

Сёння ў межах Беларускага энергетычнага і экалагічнага форуму пачала працу IV Міжнародная спецыялізаваная выстава «Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра» (EnergyExpo).

Арганізатарам калектыўнага раздзела навукова-тэхнічных распрацовак з'яўляецца Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, выставачным аператарам – дзяржаўная ўстанова «Беларускі інстытут сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы».

Увазе ўдзельнікаў форуму і наведвальнікаў выставы на стэндах калектыўнага раздзела прадстаўлены 115 навукова-тэхнічных распрацовак арганізацый Міністэрства адукацыі, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, тэхнапаркаў, ТАА «ІНК-Тэхналоджыс», ТДА «ТахатАксі» і іншых.

Удзельнікі выставы прадстаўляюць сучаснае абсталяванне і тэхналогіі для вытворчасці і размеркавання электрычнай і цеплавой энергіі, аўтаматызаваныя сістэмы, энерга– і рэсурсазберагальныя тэхналогіі. Распрацоўкі дэманструюцца ў выглядзе натурных узораў, макетаў, рэкламных банэраў, інфармацыйных плакатаў, прэзентацый, відэаролікаў, брашур, буклетаў і іншых друкаваных выданняў.

Сярод найбольш цікавых распрацовак можна вылучыць наступныя:

трэкер прасторавай арыентацыі сонечнай панэлі ў адпаведнасці з бягучым становішчам Сонца, прызначаны для навядзення сонечнай панэлі на Сонца ў рэжыме рэальнага часу, што забяспечыць максімальны ККД сонечнай панэлі (УА «Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі»);

гнуткія кампазіцыйныя вуглязмяшчальныя паглынальнікі электрамагнітнага выпраменьвання ў ЗВЧ-дыяпазоне, прызначаныя для электрамагнітнага экранавання памех (УА «Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі»);

палімерныя матэрыялы на аснове адходаў для вытворчасці паліурэтанаў падэшваў з зададзеным эксплуатацыйным рэсурсам (УА «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт»);

свяцільня святлодыёдная «Flora Led», прызначаная для стварэння энергаэфектыўнага штучнага асвятлення ў культывацыйных збудаваннях закрытага грунту (Рэспубліканскае навукова-вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Цэнтр святлодыёдных і оптаэлектронных тэхналогій Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»);

інтэлектуальная інфармацыйная сістэма супрацоўніка Дзяржатамнагляду для забеспячэння кантролю (нагляду) у галіне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі «eLab-Control», з дапамогай якой у цяперашні час у Рэспубліцы Беларусь вядзецца ўвесь ўлік крыніц іанізуючага выпраменьвання, улік канфігурацыі сетак, сеткавай інфраструктуры, бяспекі кліенцкіх працоўных месцаў, бяспекі сервера і баз дадзеных (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт);

тэхналогія сінтэзу новых паліолаў з другаснай і прыроднай сыравіны для вытворчасці пенаполіўрэтанаў. Тэхналогія заснавана на перапрацоўцы і выкарыстанні другаснай сыравіны (адходаў ПЭТ) для атрымання паліолаў. Выкарыстанне паліолаў у кампазіцыі з пенаполіурэтану забяспечвае памяншэнне сабекошту тоны пенаполіурэтану на 5-10% за кошт зніжэння кошту паліола на 15-20 % (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт).

З гэтымі і іншымі распрацоўкамі беларускіх навукоўцаў можна азнаёміцца да 14 кастрычніка 2022 г. па адрасе: г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 20/2 (Футбольны манеж).


 

Версія для друку 

Аб ДУ «БелІСА»  |  Навіны  |  Дзяржаўная рэгістрацыя навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх (доследна-тэхналагічных) работ  |  Нацыянальны інфармацыйны офіс праграм ЕС па навуцы і інавацыях

Апошняе абнаўленне: 15.04.2024
Copyright © БелІСА