На базе Брэсцкага тэхнапарку наладзяць вытворчасць помпаў з кампазітных матэрыялаў
28.08.2023

Брэсцкі тэхнапарк удзельнічае ў рэалізацыі інвестыцыйнага праекта праграмы "Адзін рэгіён — адзін праект". Ён уключае ў сябе тры падпраекты: два датычацца арганізацыі вытворчасці помпаў з кампазітных матэрыялаў, складаных 3D-ліццёвых форм для машынабудавання, а таксама вытворчасці робататэхнічных комплексаў для прадпрыемстваў перапрацоўчай прамысловасці і прадпрыемстваў з серыйнай вытворчасцю. Для гэтага ў Брэсцкім тэхнапарку набылі спецыяльнае абсталяванне. Новыя вытворчасці ўжо запушчаны, прадукцыя выпускаецца і адгружаецца заказчыкам.
"Больш працяглага характару праект па арганізацыі вытворчасці помпаў з кампазітных матэрыялаў для агрэсіўных асяроддзяў. Чыстае імпартазамяшчэнне. Працуем над канструктарскай дакументацыяй і над засваеннем доследнай вытворчасці элементаў для ліццёвых формаў. Плануем, што да 2025 года запусцім вопытныя экзэмпляры. Адпаведна, з году ў год будзем нарошчваць аб'ёмы, тыпавыя асартыменты", — сказаў дырэктар тэхнапарку Дзмітрый Макарук. Прадукцыя прызначаецца для выкарыстання ў харчовай вытворчасці, нафтахіміі, жыллёва-камунальнай гаспадарцы.
Дырэктар тэхнапарку засяродзіў увагу, што вытворчыя праекты не бываюць простымі. "Некаторыя нашы рэзідэнты працавалі з адпаведнымі тэхналогіямі. Напрыклад, па робататэхніцы — два, да іх далучыўся яшчэ адзін. Што да 3D-ліццёвых формаў, то інжынеры тэхнапарку актыўна асвойвалі абсталяванне. Цяпер выконваюць заказы як для нашых рэзідэнтаў, так і па ўсёй краіне. Заказы прыходзяць з Брэсцкай, Віцебскай, Менскай, Магілёўскай абласцей", — растлумачыў Дзмітрый Макарук.
Па матэрыялах: belta.by
|