БелIСА    Навіны
Русская версия
Русская версия English version
Навіны

Супрацоўнікі ДУ «БелІСА» наведалі Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці

04.04.2024

Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці – адзін з самых маладых і тэхналагічных музеяў краіны. З'яўляючыся філіялам Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, ён лічыцца адным з важных інфармацыйных, прэзентацыйных і камунікацыйных цэнтраў Беларусі.

Экспазіцыя ахоплівае перыяд сучаснай гісторыі Рэспублікі Беларусь ад 1990 года і прысвечана дасягненням нашай краіны ў сацыяльна-эканамічнай, культурнай, спартыўнай, навуковай і іншых сферах. Асаблівая ўвага ў экспазіцыі нададзена адлюстраванню палітычнага ладу дзяржавы і яго становішча на міжнароднай арэне.

Экспазіцыя музея размешчана ў шасці залах. Уводная зала прысвечана гісторыка-культурнай спадчыне Беларусі. Тут прадстаўлены макеты архітэктурных помнікаў, пабудаваных ці рэканструяваных у перыяд незалежнасці краіны, а таксама выявы гербаў беларускіх гарадоў.

Першая зала асноўнай экспазіцыі прысвечана дзяржаўнаму ўладкаванню Рэспублікі Беларусь. У яе сценах можна пазнаёміцца з дакументамі і відэаматэрыяламі перыяду станаўлення сучаснай беларускай дзяржаўнасці, а таксама з прэзідэнцкімі і дзяржаўнымі сімваламі, банкнотамі і манетамі Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, дзяржаўнымі ўзнагародамі.

Другая зала адлюстроўвае сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны. Яе экспазіцыя знаёміць наведвальнікаў з дзейнасцю Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, дасягненнямі беларускай хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці, машынабудавання, сельскай гаспадаркі, медыцыны.

У трэцім зале распавядаецца пра развіццё культуры і спорту ў краіне. Тут прадстаўлены ўзнагароды дзеячаў культуры і мастацтваў, макеты культурных і спартыўных аб'ектаў, алімпійскія ўзнагароды беларускіх спартсменаў.

Чацвёртая зала знаёміць з этна-канфесійным становішчам у краіне, а таксама з рознымі аспектамі знешняй палітыкі Беларусі. Сярод музейных экспанатаў гэтай залы – падарункі Прэзідэнту ад замежных дэлегацый.

У музеі таксама размешчана канферэнц-зала, прызначаная для часовых выстаў, інтэрактыўных і патрыятычных мерапрыемстваў, а таксама для перамоваў замежных дэлегацый.


 

Версія для друку 

Аб ДУ «БелІСА»  |  Навіны  |  Дзяржаўная рэгістрацыя навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх (доследна-тэхналагічных) работ  |  Нацыянальны інфармацыйны офіс праграм ЕС па навуцы і інавацыях

Апошняе абнаўленне: 19.07.2024
Copyright © БелІСА