БелIСА    Навіны
Русская версия
Русская версия English version
Навіны

Рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная акцыя «Беларусь-энергаэфектыўная краіна»

08.11.2022

У мэтах рэалізацыі палажэнняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 3 «Аб прыярытэтных напрамках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы», Закона Рэспублікі Беларусь ад 8 студзеня 2015 г. № 239-3 «Аб энергазберажэнні», а таксама ў сувязі з правядзеннем 11 лістапада Міжнароднага Дня энергазберажэння Дэпартамент па энергаэфектыўнасці з 8 па 11 лістапада 2022 г. праводзіць Рэспубліканскую інфармацыйна-адукацыйную акцыю «Беларусь – энергаэфектыўная краіна». Дэвіз акцыі: «У адзіным руху да лепшага!».

Да Міжнароднага Дня энергазберажэння Дэпартамент па энергаэфектыўнасці арганізуе цэлы шэраг тэматычных мерапрыемстваў: круглыя сталы і навучальныя семінары – для спецыялістаў; адкрытыя ўрокі, інфармацыйныя гадзіны, інтэлектуальныя гульні, конкурсы і віктарыны – для дзяцей і моладзі; міні-конкурсы – для падпісчыкаў у сацыяльных сетках; прамыя тэлефонныя лініі – для адказаў на самыя актуальныя пытанні грамадзян і арганізацый; інтэрв'ю, прэс-тур на энергаэфектыўныя прадпрыемствы, прэс-канферэнцыю – для прадстаўнікоў СМІ.

Асноўная мэта ўсіх мерапрыемстваў – сумеснымі намаганнямі прыцягнуць увагу да пытанняў энергаэфектыўнасці і энергазберажэння, у даступнай для шырокага кола грамадзян форме папулярызаваць эканамічныя, экалагічныя і сацыяльныя перавагі энерга– і рэсурсазберагальнага ладу жыцця, умацаваць энергетычную незалежнасць нашай краіны.

 

Версія для друку 

Аб ДУ «БелІСА»  |  Навіны  |  Дзяржаўная рэгістрацыя навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх (доследна-тэхналагічных) работ  |  Нацыянальны інфармацыйны офіс праграм ЕС па навуцы і інавацыях

Апошняе абнаўленне: 15.04.2024
Copyright © БелІСА