БелIСА    Навіны
Русская версия
Русская версия English version
Навіны

Рэспубліканскі семінар «Дзяржаўная праграма інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021-2025 гады: рэалізацыя, карэкціроўка, справаздачнасць»

25.11.2022

25 лістапада 2022 г. у Навукова-тэхналагічным парку БНТУ «Палітэхнік» адбыўся рэспубліканскі семінар «Дзяржаўная праграма інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021-2025 гады: рэалізацыя, карэкціроўка, справаздачнасць».

Адкрываючы мерапрыемства, з прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў семінара звярнуліся начальнік упраўлення інавацыйнай палітыкі Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Лях Сяргей Іванавіч і намеснік дырэктара па навуковай рабоце дзяржаўнай установы «Беларускі інстытут сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы» Паўлава Наталля Фёдараўна.

На семінары абмеркавалі пытанні рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця на 2021-2025 гады (далей – Дзяржаўная праграма), зацверджанай Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 верасня 2021 г. № 348. Разгледжаны асноўныя палажэнні Дзяржаўнай праграмы, механізмы яе рэалізацыі, фінансавання, асноўныя формы і патрабаванні да справаздачнай дакументацыі па выніках выканання мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы.

З дакладамі выступілі супрацоўнікі ДУ «БелІСА» , а таксама дырэктар Беларускага інавацыйнага фонду Каржыцкі Дзяніс Леанідавіч.

У семінары прынялі ўдзел больш за 100 кіраўнікоў і спецыялістаў з больш чым 60-ці прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый Міністэрства аховы здароўя, Мінадукацыі, Мінпрама, Мінсельгасхарча, НАН Беларусі, канцэрнаў «Белнафтахім», «Беллегпрам», «Белдзяржхарчпрам», а таксама Брэсцкага і Мінскага аблвыканкамаў і іншыя зацікаўленыя.

 

Версія для друку 

Аб ДУ «БелІСА»  |  Навіны  |  Дзяржаўная рэгістрацыя навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх (доследна-тэхналагічных) работ  |  Нацыянальны інфармацыйны офіс праграм ЕС па навуцы і інавацыях

Апошняе абнаўленне: 05.02.2024
Copyright © БелІСА