БелIСА    Навіны
Русская версия
Русская версия English version
Навіны

Кірмаш інавацыйных распрацовак «Тэхналогіі ў аграпрамысловым комплексе»

16.11.2022

Сёння ў Навукова-тэхналагічным парку Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта «Палітэхнік» праходзіць кірмаш інавацыйных распрацовак «Тэхналогіі ў аграпрамысловым комплексе».

Адкрыла мерапрыемства намеснік дырэктара па навуковай рабоце дзяржаўнай установы «Беларускі інстытут сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы» Наталля Паўлава. Яна адзначыла, што «правядзенне кірмашу дае ўнікальную магчымасць яе ўдзельнікам прадэманстраваць шырокаму колу наведвальнікаў лепшыя ўзоры сваіх распрацовак, пашырыць дзелавое супрацоўніцтва, а таксама стварыць пляцоўку для эфектыўнай прэзентацыі патэнцыялу Рэспублікі Беларусь у сферы жывёлагадоўлі, раслінаводства і развіцця прамысловай вытворчасці ў аграпрамысловым комплексе».

На кірмашы прадстаўлены больш за 30 інавацый распрацоўшчыкаў з Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (НПЦ па земляробстве, НПЦ па харчаванні, НПЦ па біярэсурсах, Інстытут абароны раслін, Інстытут глебазнаўства і аграхіміі, Інстытут мяса-малочнай прамысловасці, Інстытут біяарганічнай хіміі, Інстытут мікрабіялогіі), Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, Беларуска-Расійскага ўніверсітэта, НДІ фізіка-хімічных праблем Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, ТАА «Тэхналогіі земляробства» (Беларусь) і «АйЦіКіт» (Расія), ЗАТ «Авіяцыйныя тэхналогіі і комплексы» (Кітайска-беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень»).

Удзельнікі кірмашу маюць магчымасць азнаёміцца з новымі тэхналогіямі перапрацоўкі арганічных адходаў і атрымання на іх аснове угнаенняў; новымі высокаўраджайнымі гатункамі збожжавых культур; дражыратарам для перадпасяўной апрацоўкі насення; угнаеннямі і рэгулятарамі росту раслін; кармавымі дадаткамі для жывёл і птушак; беспілотным комплексам для прымянення сродкаў абароны раслін і беспілотным малочным таксі для абслугоўвання малочна-таварных ферм; інфармацыйна-аналітычнай сістэмай «Лічбавы двайнік сельгаспрадпрыемства» і праграмным забеспячэннем для выкарыстання ў сучасных цяпліцах; інавацыйнымі мяснымі прадуктамі з паніжаным утрыманнем паваранай солі для дыетычнага прафілактычнага харчавання і іншымі інавацыямі для выкарыстання ў аграпрамысловым комплексе, перапрацоўчай прамысловасці, асабістых гаспадарках садаводаў, кветкаводаў і агароднікаў, а таксама рашэнні экалагічных праблем.

З падрабязным апісаннем усіх распрацовак можна азнаёміцца ў выдадзеным да мерапрыемства Каталогу інавацыйных распрацовак.

На YouTube-канале https://youtu.be/0sz38x9C6vc арганізавана прамая трансляцыя кірмашу.

 

Версія для друку 

Аб ДУ «БелІСА»  |  Навіны  |  Дзяржаўная рэгістрацыя навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх (доследна-тэхналагічных) работ  |  Нацыянальны інфармацыйны офіс праграм ЕС па навуцы і інавацыях

Апошняе абнаўленне: 15.04.2024
Copyright © БелІСА