БелIСА    Навіны
Русская версия
Русская версия English version
Навіны

Беларусь прадстаўляе навукова-тэхнічныя распрацоўкі на выставе «International Trade and Industry Fair»

10.03.2023

У Пакістане ў г. Карачы адкрылася Міжнародная выстава «International Trade and Industry Fair», якая з'яўляецца найбуйнейшым выставачным мерапрыемствам рэгіёну для дэманстрацыі шырокага пераліку тэхнікі і абсталявання.

У 7-і тэматычных раздзелах выставы прадстаўлены ўзоры легкавых і грузавых аўтамабіляў, спецтэхнікі, камплектуючага аўтатранспарту; cельскагаспадарчая тэхніка і абсталяванне; станкі, зварачнае абсталяванне і электраабсталяванне; абсталяванне і тэхніка ў нафтахімічнай і газавай прамысловасці; будаўнічыя матэрыялы і тэхніка; абсталяванне для металургічнай і горназдабыўной прамысловасці і многае іншае.

Арганізатарам калектыўнага раздзела навукова-тэхнічных распрацовак у рамках Нацыянальнай экспазіцыі з'яўляецца Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, выставачным аператарам – дзяржаўная ўстанова «Беларускі інстытут сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы».

Увазе наведвальнікаў выставы ў выглядзе натурных узораў, макетаў, прэзентацый, відэаролікаў, брашур і іншых друкаваных выданняў прадстаўлены 39 распрацовак беларускіх вучоных з 7 арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і ўстаноў Міністэрства адукацыі.

Сярод іх прадстаўлены:

электронная кераміка і вырабы на яе аснове. Кераміка для ЗВЧ-прылад валодае нізкімі дыэлектрычнымі стратамі, высокай шчыльнасцю і высокай тэрмастабільнасцю. Керамічныя матэрыялы і вырабы на іх аснове па сваіх эксплуатацыйных параметрах і якасці не саступаюць аналагічнай прадукцыі сусветных вытворцаў. Перавагай дадзенай прадукцыі з'яўляецца нізкі сабекошт, магчымасць выпуску адзінкавых вырабаў па чарцяжах заказчыка (дзяржаўнае навукова-вытворчае аб'яднанне «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па матэрыялазнаўству»);

тэрмаўстойлівыя (цеплаізаляцыйныя, вогнеахоўные) кампазіцыйныя матэрыялы на аснове цвёрдых фасфатных злучных. Дадзеныя матэрыялы негаручыя, нетаксічныя, вытворчасць кампазітаў безадходна і не патрабуе складанага абсталявання. Перавагай тэхналогіі вырабу тэрмаўстойлівых матэрыялаў з'яўляюцца паніжаныя тэмпературы іх зацверджэння (20-300º С). Сфера прымянення: аэракасмічная тэхніка, металургія, будаўніцтва, атамная энергетыка (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт);

шклокерамічныя прапанты. Уяўляюць сабой гранулападобны матэрыял, які выкарыстоўваецца ў нафтаздабываючай прамысловасці для павышэння эфектыўнасці аддачы свідравін з ужываннем тэхналогіі гідраразрыву пласта. Па сваіх эксплуатацыйных характарыстыках не саступаюць лепшым сусветным аналагам (установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт»);

мікра– і нанатэхналогіі супертонкага магнітна-абразіўнага паліравання. Тэхналогіі прызначаныя для ўльтратонкага паліравання высокадакладных паверхняў да шурпатасці нанаўзроўню; карэкціроўкі формы паверхні аптычных дэталяў; павышэння супраціву карозіі, зносу і механічнаму разбурэнню дэталяў з металічных сплаваў, монакрышталяў і керамікі. Распрацоўкі пераўзыходзяць лепшыя сусветныя аналагі па тэхналагічных магчымасцях, эканамічных і экалагічных паказчыках, цікавыя прадпрыемствам машына– і прыборабудавання, у тым ліку вытворцам оптыкі, лазераў, электронікі і інш. (Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт).

Выстава працягнецца па 12 сакавіка.


 

Версія для друку 

Аб ДУ «БелІСА»  |  Навіны  |  Дзяржаўная рэгістрацыя навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх (доследна-тэхналагічных) работ  |  Нацыянальны інфармацыйны офіс праграм ЕС па навуцы і інавацыях

Апошняе абнаўленне: 05.02.2024
Copyright © БелІСА