Адкрыццё 29-й Міжнароднай выставы сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці "Iran agrofood"
17.06.2022
17 чэрвеня 2022 г. у Тэгеране адкрылася 29-ая Міжнародная выстава сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці "Iran agrofood"
Мерапрыемства праводзіцца штогод і прадстаўляе сучасныя тэхналогіі і абсталяванне для вытворчасці, упакоўкі, захоўвання і транспарціроўкі прадуктаў харчавання і напіткаў. Сёлета ў 18 павільёнах 616 экспанентаў з 17 краін прапануюць сваю прадукцыю і тэхналогіі.
Рэспубліка Беларусь прадстаўлена на "Iran agrofood" калектыўным стэндам Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, фарміраваннем якога займаўся Беларускі інстытут сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы. На стэндзе ўстановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі дэманструюць найноўшыя распрацоўкі нашых вучоных, у тым ліку ў сферы аховы раслін і лячэння жывёлы.
У дзень адкрыцця выстаўкі беларускую экспазіцыю наведалі саветнік Вярхоўнага лідэра Ісламскай Рэспублікі Іран па эканамічных пытаннях Алі Ага Махамадзі і Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран Д.У. Кальцоў.
|