БелIСА    Навіны
Русская версия
Русская версия English version
Навіны

У Гродна адкрылася выстава «Беларусь інтэлектуальная. Рэгіёны»

16.03.2023

У Гродна адкрылася выстава навукова-тэхнічных дасягненняў «Беларусь інтэлектуальная. Рэгіёны». Жыхары і госці горада могуць азнаёміцца з найноўшымі распрацоўкамі беларускіх вучоных у сферы IT-тэхналогій, робататэхніцы, інавацыйным прыборабудаванні, электратранспарце, абароназдольнасці і ваеннай навуцы, экалогіі, прыродакарыстанні, біятэхналогіях, фармацыі, ахове здароўя, АПК.

Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь на выставе прадстаўляе раздзел навукова-тэхнічных распрацовак у тэматычным блоку «Камерцыялізацыя распрацовак». На адабраных для экспазіцыі узорах, а таксама ў форме відэаролікаў дэманструецца роля ДКНТ і падведамасных арганізацый (ДУ «БелІСА», НЦІУ, РНТБ, Белінфонд) у стварэнні і камерцыялізацыі навуковых распрацовак.

У дадзеным блоку таксама прадстаўлены распрацоўкі рэзідэнтаў вучэбна-навукова-вытворчага цэнтра «Тэхналаб»: ТАА «Белтэлемед тэхналогіі» і ТАА «Магсаюз».

ТАА «Белтэлемед тэхналогіі» прадстаўляе распрацоўкі медыцынскага прызначэння:

інфармацыйны комплекс тэлемедыцынскай дыягностыкі» Агляд+, які праводзіць апытанне на наяўнасць скаргаў на самаадчуванне, вызначае факт прыёму наркатычных сродкаў, а таксама праводзіць тэст для ацэнкі стану чалавека, забяспечвае падключэнне дадатковага медыцынскага абсталявання з мэтай пашырэння функцыяналу сістэмы, выключае прамы кантакт абследуемага і медработніка;

інфармацыйны комплекс «Лічбавая медыцына». Уяўляе сабой інтэграваны інфармацыйны сэрвіс для пацыента, які фарміруе зручны доступ да рэсурсаў лічбавай медыцыны;

рэгіянальная медыцынская інфармацыйная сістэма МВС «Лекар». Уключае ў сябе аўтаматызаваныя інфармацыйныя сістэмы «Паліклініка», «Стацыянар» і «Дыспансер». Дазваляе аўтаматызаваць і аб'яднаць у адзінае цэлае аб'екты рэгіянальнай медыцыны. Усе ўстановы аховы здароўя, падлучаныя да сістэмы, працуюць у рэжыме рэальнага часу з агульнай базай, што дазваляе аб'яднаць рознапрофільныя ўстановы аховы здароўя ў адзінае інфармацыйнае асяроддзе (паліклінікі, бальніцы, дыспансеры, лабараторыі).

ТАА «МагСаюз» дэманструе распрацоўку AI-доктар — персанальны асістэнт па здароўі, якая ўяўляе сабой экасістэму прадуктаў: мабільнае прыкладанне з AI асістэнтам, вэб платформа, а таксама апаратныя робататэхнічныя рашэнні для заахвочвання ЗОЖ, інтэграваныя ў найбуйнейшыя медыцынскія інфармацыйныя сістэмы Рэспублікі Беларусь.

Выстава працягнецца да 19 сакавіка. Для наведвальнікаў уваход вольны.

 

Версія для друку 

Аб ДУ «БелІСА»  |  Навіны  |  Дзяржаўная рэгістрацыя навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх (доследна-тэхналагічных) работ  |  Нацыянальны інфармацыйны офіс праграм ЕС па навуцы і інавацыях

Апошняе абнаўленне: 15.04.2024
Copyright © БелІСА