БелIСА    Навіны
Русская версия
Русская версия English version
Навіны

Маладзежны праект «100 ідэй для Беларусі» стартаваў 12-ы раз

16.11.2022

15 лістапада 2022 г. на базе Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адбылася ўрачыстая цырымонія старту 12 сезона рэспубліканскага маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі».

Маладзежны праект рэалізуецца Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі пры падтрымцы Міністэрства адукацыі, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях і з гэтага года Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі.

Да ўдзелу ў праекце запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросце ад 14 да 31 года, аўтарскія калектывы і маладыя навукоўцы (дактары навук да 40 гадоў, кандыдаты навук, аспіранты, магістранты – да 35 гадоў). Па традыцыі прыём заявак ажыццяўляецца праз сайт праекта 100ideas.by.

У рамках урачыстага мерапрыемства адбылася цырымонія падпісання Палажэння аб правядзенні Рэспубліканскага маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі» і фарсайт-дыскусія «Моладзь Беларусі: навука і інавацыі».

Ключавы вектар праекта – актывізацыя інавацыйнага мыслення моладзі, прыцягненне яе да вырашэння задач сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, стымуляванне грамадзянскіх ініцыятыў да рэалізацыі інавацыйных праектаў і навукова-тэхнічных распрацовак.

Асноўныя намінацыі гэтага сезону: «Энергетыка, у тым ліку атамная энергетыка, і энергаэфектыўнасць», «Аграпрамысловыя тэхналогіі і фермерства», «Прамысловыя і будаўнічыя тэхналогіі», «ахова здароўя (медыцынскія тэхналогіі, фармацыя, бія– і нанаіндустрыя)», «Хімічныя тэхналогіі, нафтахімія», «Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі», «Экалогія (рацыянальнае прыродакарыстанне і глыбокая перапрацоўка прыродных рэсурсаў)», «Нацыянальная бяспека і абарона ад надзвычайных сітуацый», «Грамадства і сацыяльная сфера», і спецыяльная намінацыя – «Лепшая бізнес-ідэя».

Праект будзе рэалізаваны ў чатыры туры. Першы тур – інфармацыйны, які пройдзе да 30 лістапада. Другі тур запланаваны да 30 снежня і ўключае збор заявак, навучальныя стартапы, раённыя і занальныя адборачныя мерапрыемствы. Трэці тур уключае арганізацыю абласных, Мінскіх гарадскіх выстаў-прэзентацый, а таксама выстаў НАН Беларусі і Міністэрства адукацыі. Ён пройдзе да 31 студзеня 2023 года. А вынікі праекта з вызначэннем пераможцаў традыцыйна падвядуць у чацвёртым туры, які адбудзецца ў лютым наступнага года.

 

Версія для друку 

Аб ДУ «БелІСА»  |  Навіны  |  Дзяржаўная рэгістрацыя навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх (доследна-тэхналагічных) работ  |  Нацыянальны інфармацыйны офіс праграм ЕС па навуцы і інавацыях

Апошняе абнаўленне: 05.02.2024
Copyright © БелІСА