БелIСА    Навіны
Русская версия
Русская версия English version
Навіны

Увазе заказчыкаў і выканаўцаў праектаў і мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021 – 2025 гады

09.11.2022

Дзяржаўная ўстанова «Беларускі інстытут сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы» запрашае заказчыкаў і выканаўцаў праектаў і мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021 – 2025 гады, іншых зацікаўленых прыняць удзел у рэспубліканскіх семінарах.

25 лістапада 2022 г. адбудзецца рэспубліканскі семінар «Дзяржаўная праграма інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021 – 2025 гады: рэалізацыя, карэкціроўка, справаздачнасць», на якім будуць абмяркоўвацца пытанні рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця на 2021 – 2025 гады (далей – Дзяржаўная праграма), зацверджанай Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 верасня 2021 г. № 348. Будуць разгледжаны асноўныя палажэнні Дзяржаўнай праграмы, механізмы яе рэалізацыі, фінансавання, асноўныя формы і патрабаванні да справаздачнай дакументацыі па выніках выканання мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы. Таксама запланавана абмеркаванне практыкі прымянення ўскосных механізмаў дзяржаўнага стымулявання рэалізацыі праектаў Дзяржаўнай праграмы.

16 снежня 2022 г. адбудзецца рэспубліканскі семінар «Мэтавыя паказчыкі Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021 – 2025 гады: метадалогія фарміравання і парадак справаздачнасці», накіраваны на тлумачэнне метадалогіі фарміравання мэтавых паказчыкаў Дзяржаўнай праграмы, а таксама парадку справаздачнасці, якая адлюстроўвае вынікі іх выканання. Акрамя таго, будуць разгледжаны актуалізаваныя міжнародныя падыходы па зборы і аналізу дадзеных па інавацыях, звязаныя з выхадам чацвёртай рэдакцыі асноўнага метадалагічнага дакумента Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця ў галіне інавацый «Кіраўніцтва Осла».


З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца на сайце www.belisa.org.by у раздзеле МЕРАПРЫЕМСТВЫ/Канферэнцыі, семінары і па тэл. (17) 226-66-48.

 

Версія для друку 

Аб ДУ «БелІСА»  |  Навіны  |  Дзяржаўная рэгістрацыя навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх (доследна-тэхналагічных) работ  |  Нацыянальны інфармацыйны офіс праграм ЕС па навуцы і інавацыях

Апошняе абнаўленне: 15.04.2024
Copyright © БелІСА