БелIСА    Навіны
Русская версия
Русская версия English version
Навіны

Адбылося першае пасяджэнне міжведамаснай рабочай групы па распрацоўцы комплекснага прагнозу навукова-тэхнічнага прагрэсу на 2026-2030 гады

28.02.2023

27 лютага адбылося першае пасяджэнне міжведамаснай рабочай групы па распрацоўцы комплекснага прагнозу навукова-тэхнічнага прагрэсу на 2026 – 2030 гады і на перыяд да 2045 года, створанай у адпаведнасці з распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 15 лютага 2023 г. № 34р.

На пасяджэнні разгледжаны канцэптуальныя асновы распрацоўкі КП НТП, а таксама падыходы да фарміравання і склад рабочых груп экспертаў для распрацоўкі комплекснага прагнозу.

Кіраўнік міжведамаснай групы – Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях – Сяргей Шлычкоў адзначыў, што па ўзгадненні з Міністэрствам эканомікі вызначана структура КП НТП у разрэзе галін эканомікі і відаў эканамічнай дзейнасці. "КП НТП будзе распрацаваны для 15 галін эканомікі і 24 відаў эканамічнай дзейнасці, у якіх ствараецца амаль увесь ВУП нашай краіны. На аснове вынікаў прагназавання будуць вызначаны адзіныя прыярытэты, а таксама падрыхтаваны праект Указа Прэзідэнта «Аб прыярытэтных напрамках навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці на 2026 – 2030 гады». Названыя прыярытэты, як і ў сучаснай пяцігодцы, будуць з'яўляцца асновай для распрацоўкі адпаведных праграм», – распавёў Старшыня ДКНТ.

Па словах Сяргея Шлычкова, агульны парадак распрацоўкі КП НТП ўключае 3 этапы, у ліку якіх складанне пераліку аб'ектаў прагназавання, атрыманне і апрацоўка значэнняў параметраў аб'ектаў прагназавання. На трэцім этапе кожны аб'ект прагназавання атрымае індэкс перспектыўнасці на сярэднетэрміновую і доўгатэрміновую перспектыву. Вынікі прагназавання ў выглядзе праектных даведнікаў накіруюць у органы дзяржкіравання, для якіх і распрацоўваецца КП НТП, для выкарыстання ў галіновых стратэгіях.


Па матэрыялах ДКНТ.

 

Версія для друку 

Аб ДУ «БелІСА»  |  Навіны  |  Дзяржаўная рэгістрацыя навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх (доследна-тэхналагічных) работ  |  Нацыянальны інфармацыйны офіс праграм ЕС па навуцы і інавацыях

Апошняе абнаўленне: 15.04.2024
Copyright © БелІСА