БелIСА    Навіны
Русская версия
Русская версия English version
Навіны

20-я міжнародная выстава «Agro, Food, Drink, Tech EXPO»

18.11.2022

Арганізатарам калектыўнага раздзела навукова-тэхнічных распрацовак з'яўляецца Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, выставачным аператарам – дзяржаўная ўстанова «Беларускі інстытут сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы».

Увазе наведвальнікаў выставы прадстаўлены 79 распрацовак вучоных з 13 арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і устаноў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Распрацоўкі дэманструюцца ў выглядзе натурных узораў, макетаў, рэкламных банэраў, інфармацыйных плакатаў, прэзентацый, відэаролікаў, брашур, буклетаў і іншых друкаваных выданняў.

Сярод распрацовак вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прадстаўлены:

— біяпрэпарат для ачысткі камунальна-бытавых сцёкавых вод – біяактыватар для ачышчальных збудаванняў любога тыпу «Антойл+». Прэпарат можа быць выкарыстаны ў якасці біязагрузкі ў сэптыкі і лакальныя ачышчальныя збудаванні, а таксама ў якасці актыватара глеістай сумесі на дзеючых ачышчальных збудаваннях. Прымяненне біяактыватара забяспечвае паскораны працэс раскладання арганікі (Дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут мікрабіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»);

— нізкабялковыя харчовыя прадукты са зніжаным утрыманнем фенілаланіну. Дадзеныя прадукты прадстаўлены нізкабялковымі макароннымі вырабамі, бульбяным пюрэ, клёцкамі бульбянымі, кашамі( Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні»);


— машына для ўпакоўкі агародніннай прадукцыі ў біяраскладальны пакет, прызначаная для высакахуткаснай ўпакоўкі папярэдне падрыхтаваных гародніны і садавіны ў упакоўку з біяраскладальнай паперы (Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі»).

Найбольш цікавыя распрацоўкі ўстаноў Міністэрства адукацыі на дадзенай выставе:

— біяпрэпарат «Біферон-МРС». Біяпрэпарат «Біферон-МРС» не мае айчынных і сусветных аналагаў і з'яўляецца універсальным сродкам для прафілактыкі імунадэфіцытнага, стрэсавага станаў, лячэння інфекцыйных захворванняў дробнай рагатай жывёлы (коз, авечак і інш.). Прымяненне біяпрэпарату сумесна з іншымі ветэрынарнымі сродкамі дазваляе знізіць аб'ём спажывання антыбіётыкаў, скараціць колькасць рэцыдываў і працягласць захворванняў (Беларускі дзяржаўны універсітэт);

— купальныя канструкцыі сельскагаспадарчага прызначэння, якія выкарыстоўваюцца пры будаўніцтве падстрэшкаў, гаспадарчых пабудоў, сектарных складоў сыпкай сельскагаспадарчай прадукцыі, якія агароджваюць канструкцыі камбікормавых заводаў, цяплічных гаспадарак, птушкафермаў, плода– і агароднінасховішчаў, верыферм па вытворчасці біягумусу (Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт);

— сухія сумесі для вытворчасці мучных вырабаў (хлебабулачныя вырабы, кексы, блінцы, пірагі). Сухія сумесі ўяўляюць сабой парашкападобны прадукт, які атрымліваюць шляхам змешвання прадуктаў перапрацоўкі злакавых культур, малака, яек, плодаагародніннай прадукцыі, фітасыр'я, ліяфильна высушаных мікраарганізмаў (малочнакіслых бактэрый, біфідабактэрый, дражджавых клетак). Выкарыстоўваюцца на прадпрыемствах харчовай прамысловасці, аб'ектах грамадскага харчавання і ў хатніх умовах (Беларускі дзяржаўны універсітэт харчовых і хімічных тэхналогій).

 

Выстава працягнецца да 20 лістапада 2022 года.


 

Версія для друку 

Аб ДУ «БелІСА»  |  Навіны  |  Дзяржаўная рэгістрацыя навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх (доследна-тэхналагічных) работ  |  Нацыянальны інфармацыйны офіс праграм ЕС па навуцы і інавацыях

Апошняе абнаўленне: 05.02.2024
Copyright © БелІСА