БелIСА    Навіны
Русская версия
Русская версия English version
Навіны

Саюзная дзяржава рыхтуе 15 інавацыйных праектаў для фінансавання з бюджэту

21.03.2023

20 сакавіка ў Маскве прайшло пасяджэнне Камісіі Парламенцкага сходу па эканамічнай палітыцы, прамысловасці і гандлі. На ім дэпутаты абмеркавалі вынікі рэалізацыі праграм Саюзнай дзяржавы ў 2022 годзе і ход распрацоўкі новых праграм і праектаў Саюзнай дзяржавы, якія падлягаюць фінансаванню за кошт сродкаў бюджэту Саюзнай дзяржавы ў 2023-2024 гадах.

Адзначана, што ў 2022 годзе за кошт сродкаў бюджэту Саюзнай дзяржавы ажыццяўлялася фінансаванне чатырох праграм: «Распрацоўка, мадэрнізацыя і гарманізацыя нарматыўнага, арганізацыйна-метадычнага і апаратна-праграмнага забеспячэння мэтавага прымянення касмічных сістэм дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі Расіі і Беларусі» («Інтэграцыя-СД»); «Удасканаленне сістэмы абароны інфармацыйных рэсурсаў Саюзнай дзяржавы і дзяржаў — удзельніц Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы ва ўмовах нарастання пагроз у інфармацыйнай сферы» («Парытэт»); «Праграма сумеснай дзейнасці Расіі і Беларусі ў рамках Саюзнай дзяржавы па абароне насельніцтва і рэабілітацыі тэрыторый, якія пацярпелі ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС»; «Распрацоўка інтэлектуальных высокатэхналагічных лічбавых і электронных кампанентаў і сістэм для аўтатранспартных сродкаў спецыяльнага і падвойнага прызначэння» («Інтэлаўта»).

У 2023 годзе пачалося фінансаванне дзвюх новых навукова-тэхнічных праграм Саюзнай дзяржавы: «Распрацоўка перспектыўных базавых тэхналагічных працэсаў атрымання функцыянальных матэрыялаў, структур, кампанентаў і модуляў для высокаэфектыўных вырабаў фатонікі ў Саюзнай дзяржаве» («Кампанент-Ф») і «Распрацоўка базавых элементаў арбітальных і наземных сродкаў у інтарэсах стварэння шматспадарожнікавых груповак малапамерных касмічных апаратаў назірання зямной паверхні і калязямной касмічнай прасторы» («Комплекс-СД»).

На пасяджэнні таксама абмеркавана работа міністэрстваў і ведамстваў Беларусі і Расіі па фарміраванні адзінай навукова-тэхналагічнай прасторы Саюзнай дзяржавы і па падрыхтоўцы актуалізаванага прыкладнага пераліку прыярытэтных навукова-тэхналагічных і інавацыйных праграм і праектаў Саюзнай дзяржавы.

 

Паводле інфармацыі БЕЛТА.

 

Версія для друку 

Аб ДУ «БелІСА»  |  Навіны  |  Дзяржаўная рэгістрацыя навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх (доследна-тэхналагічных) работ  |  Нацыянальны інфармацыйны офіс праграм ЕС па навуцы і інавацыях

Апошняе абнаўленне: 15.04.2024
Copyright © БелІСА