БелIСА    Навіны
Русская версия
Русская версия English version
Навіны

Выстава «Беларусь інтэлектуальная» пройдзе ў Брэсце 24-26 сакавіка

21.03.2023

З 24 па 26 сакавіка ў Брэсце будзе праходзіць выстава «Беларусь інтэлектуальная».

На ёй будуць прадстаўлены найноўшыя распрацоўкі і перадавыя тэхналогіі розных сфер жыццядзейнасці, а таксама актуальныя дасягненні навукі і тэхнікі. У выставе прымуць удзел больш за 130 прадпрыемстваў і арганізацый з усёй Беларусі. Будуць прадстаўлены звыш 400 экспанатаў з розных сфер.

Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь прыме ўдзел у выставе ў выглядзе раздзела навукова-тэхнічных распрацовак у тэматычным блоку «Камерцыялізацыя распрацовак». На калектыўным стэндзе ў форме відэаролікаў будзе праілюстравана роля ДКНТ і падведамасных арганізацый (ДУ «БелІСА», НЦІУ, РНТБ, Белінфонд) у стварэнні і камерцыялізацыі навуковых распрацовак.

У дадзеным блоку свае распрацоўкі таксама прадставяць рэзідэнты ЗАТ «Брэсцкі навукова-тэхналагічны парк»: ПУП «Белінавацыя», ТАА «Камп'ютарныя інфармацыйныя сістэмы», ТАА «Сістэмы прамысловай аўтаматызацыі», ПУП «ТэксаСтрой», ПУП «Сіфанія-Экатэхніка», ТАА «Энкор студыё».

Для наведвальнікаў уваход вольны.

 

Версія для друку 

Аб ДУ «БелІСА»  |  Навіны  |  Дзяржаўная рэгістрацыя навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх (доследна-тэхналагічных) работ  |  Нацыянальны інфармацыйны офіс праграм ЕС па навуцы і інавацыях

Апошняе абнаўленне: 05.02.2024
Copyright © БелІСА