Калектыў ДУ "БелІСА" наведаў Беларускі дзяржаўны Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны
20.06.2024
![](/ii/2024/muzey-vov.jpg)
Напярэдадні 80-годдзя вызвалення Беларусі ў Вялікай Айчыннай вайне супрацоўнікі ДУ "БелІСА" наведалі Беларускі дзяржаўны Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
У музеі на плошчы больш за 3000 м² можна ўбачыць звыш 8 тысяч экспанатаў, якія расказваюць пра гісторыю Вялікай Айчыннай вайны. Усяго ў фондах захоўваецца каля 145 тысяч рарытэтаў, сабраных у час баявых дзеянняў на тэрыторыі Усходняй Еўропы і Германіі, а таксама перададзеных пасольствамі розных краін ужо ў мірны час.
Ваенныя рарытэты складаюць 28 калекцый і экспануюцца ў 10 тэматычных залах:
"Свет і вайна";
"Свет напярэдадні і ў першыя гады Другой сусветнай вайны";
"Дарога вайны";
"Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі ў Беларусі летам 1941 года. Смаленская бітва. Бітва пад Масквой 1941-42 гадоў";
"Карэнны пералом у ходзе вайны. Савецкі тыл";
"Нацысцкі акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі. 1941-44 гг.";
"Партызанскі рух і антыфашысцкая падпольная барацьба ў Беларусі. Удзел савецкіх грамадзян у еўрапейскім руху Супраціўлення 1941-45 гг.";
"Вызваленне Беларусі. Разгром фашысцкай Германіі, яе саюзнікаў і мілітарысцкай Японіі";
"Беларусь пасля вызвалення. 1944-1950 гады. Памяць аб вайне";
"Спадчыннікі Вялікай Перамогі".
Асаблівую цікавасць уяўляюць калекцыя з 27 тысяч дакументаў (баявыя данясенні, загады, справаздачы, дзённікі, часопісы ваенных дзеянняў, характарыстыкі салдат); збор ваеннай графікі (больш за 3 тысячы замалёвак, карыкатур і міні-плакатаў) і жывапісу (каля 500 акварэляў і пасцеляў); асабістыя рэчы знакамітых ураджэнцаў Беларусі (напрыклад, маршалаў Савецкага Саюза Івана Якубоўскага, Васіля Сакалоўскага, Сцяпана Красоўскага і інш.); экспазіцыя баявой тэхнікі і ўзбраення (танкі Т-34, ІС-3; знакамітая БМ-13 "Кацюша"; ваенна-транспартны самалёт ЛІ-2).
Экспазіцыю завяршае Зала Перамогі, аформленая ў выглядзе шклянога купала берлінскага Рэйхстага, над якім у 1945 годзе савецкія воіны ўзнялі сцяг Перамогі. У нашы дні над музеем лунае беларускі сцяг, а знутры яго празрысты купал упрыгожвае вітраж з малюнкам бусла – сімвала Беларусі.
|