БелIСА    Навіны
Русская версия
Русская версия English version
Навіны

Міжнародная шматгаліновая выстава «MUSIAD EXPO»

02.11.2022

Сёння ў г. Стамбуле пачала сваю працу Міжнародная шматгаліновая выстава «MUSIAD EXPO». Дадзеная выстава з'яўляецца вядучым шматгаліновым міжнародным мерапрыемствам і бізнес-форумам турэцкай Асацыяцыі незалежных прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў MUSIAD, якая праводзіцца пры падтрымцы турэцкага ўрада раз у два гады.

Арганізатарам калектыўнага раздзела навукова-тэхнічных распрацовак з'яўляецца Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, выставачным аператарам – дзяржаўная ўстанова «Беларускі інстытут сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы».

Увазе наведвальнікаў выставы прадстаўлены 109 распрацовак беларускіх навукоўцаў з 23 арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, устаноў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускага дзяржаўнага канцэрна харчовай прамысловасці «Белдзяржхарчпрам». Распрацоўкі дэманструюцца ў выглядзе натурных узораў, макетаў, рэкламных банэраў, інфармацыйных плакатаў, прэзентацый, відэаролікаў, брашур, буклетаў і іншых друкаваных выданняў.

Сярод найбольш цікавых распрацовак можна вылучыць:

— проціпухлінны сродак «Праспідэлонг» для лячэння хворых на рак страўніка з дысемініраванай паразай брушыны; фармацэўтычныя субстанцыі і арыгінальны лекавы сродак проціпухліннага дзеяння «Цысплацел». Перавагі прэпаратаў: накіраваны транспарт цытастатыка ў ложку пухліны і на рэшткавы кампанент выдаленай пухліны; пралангіраванне лячэбнага эфекту; патэнцаванне эфекту прамянёвай тэрапіі; забеспячэнне гамеастазу; поўная рассмоктвальнасць пасля імплантацыі. Усе субстанцыі маюць кошт значна ніжэй імпартных аналагаў (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт);

— лазерныя крышталі для актыўных асяроддзяў і пасіўных засавак (тэхналогіі вырошчвання аптычных крышталяў, легіраваных рэдказямельных матэрыялаў). Распрацаваныя тэхналогіі дазваляюць атрымаць лазерныя і ювелірныя крышталі высокай якасці (александрыты, танзаніты, шпінэлі, сапфіры і інш.), якія з'яўляюцца аднымі з лепшых аналагаў прыродных матэрыялаў у свеце (Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт);

— кальцый-фасфатныя керамічныя вырабы, атрыманыя метадам 3D-друку. Дадзеныя вырабы прымяняюцца для замяшчэння дэфектаў касцяной тканіны, краніяпластыкі. Перавагі: керамічныя масы для 3D-друку не патрабуюць злучных рэчываў; больш нізкі сабекошт за кошт рацыянальнага падбору складу сыравіннай сумесі і тэмпературна-часовых рэжымаў абпалу (Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт);

— аўтаматызаваная сістэма рэгістрацыі зварачных працэсаў. Перавагі распрацоўкі: ідэнтыфікацыя на рэгістратару, устаноўленым на кожным зварачным апараце, зваршчыка і кіраўніка зварачных работ па пасведчанні з RFID пазнакай; выбар з базы дадзеных рэгістратара неабходнага задання па зварцы і патрэбных да ўсталёўкі на зварачным апараце рэжымаў зваркі; захаванне дадзеных пра параметры рэжыму зваркі ў энерганезалежную памяць і перадача іх на сервер для захоўвання праз GSM сувязь; прагляд у рэжыме рэальнага часу праз кліенцкае прыкладанне параметраў рэжыму зваркі; выдача гукавога сігналу рэгістратарам і папераджальных паведамленняў (SMS) кіраўніку зварачных работ пры выхадзе параметраў рэжыму зваркі за ўстаноўленыя межы; вызначэнне месцазнаходжання зварачнага апарата па GPS каардынаце рэгістратара, адлюстраванне на карце яго стану; складанне пашпарта на кожны зварны стык; фарміраванне справаздач аб рабоце зваршчыкаў, зварачнага абсталявання (Беларуска-Расійскі ўніверсітэт);

— сухія бактэрыяльныя закваскі для прамысловай вытворчасці рознай малочнай прадукцыі (тварог, ёгурт, смятана, сыр і інш.) (РУП «Інстытут мяса-малочнай прамысловасці»);

— сумесі сухія хуткарастваральныя на малочнай аснове для падрыхтоўкі гарачых напояў з выкарыстаннем вендзінгавых аўтаматаў. Дадзеныя сумесі валодаюць натуральным малочным складам, не ўтрымліваюць раслінных алеяў, валодаюць нізкай ступенню гіграскапічнасці і высокай ступенню растваральнасці (РУП «Інстытут мяса-малочнай прамысловасці»);

— шакалад малочны «Дзіцячыя гісторыі» з малочным начыннем і злакамі. Шакалад характарызуецца павышаным утрыманнем эсэнцыяльных макра– і мікранутрыентаў, якія адпавядаюць фізіялагічным патрэбам дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту (СААТ «Камунарка»).

Выстава працягнецца да 5 лістапада 2022 года.

 

Версія для друку 

Аб ДУ «БелІСА»  |  Навіны  |  Дзяржаўная рэгістрацыя навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх (доследна-тэхналагічных) работ  |  Нацыянальны інфармацыйны офіс праграм ЕС па навуцы і інавацыях

Апошняе абнаўленне: 15.04.2024
Copyright © БелІСА