БелIСА    Навіны
Русская версия
Русская версия English version
Навіны

Выстава «Беларусь інтэлектуальная» пройдзе ў Гродна 16–19 сакавіка

13.03.2023

З 16 па 19 сакавіка ў Гродна будзе праходзіць выстава «Беларусь інтэлектуальная».

На ёй будуць прадстаўлены найноўшыя распрацоўкі і перадавыя тэхналогіі розных сфер жыццядзейнасці, а таксама актуальныя дасягненні навукі і тэхнікі.

Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь прыме ўдзел у выставе ў выглядзе раздзела навукова-тэхнічных распрацовак у тэматычным блоку «Камерцыялізацыя распрацовак». На калектыўным стэндзе ў форме відэаролікаў будзе праілюстравана роля ДКНТ і падведамасных арганізацый (ДУ «БелІСА», НЦІУ, РНТБ, Белінфонд) у стварэнні і камерцыялізацыі навуковых распрацовак.

У дадзеным блоку свае распрацоўкі таксама прадставяць рэзідэнты вучэбна-навукова-вытворчага цэнтра «Тэхналаб» (ТАА «БелТэлеМед Тэхналогіі» і ТАА «МагСаюз») і ЗАТ «Тэхналагічны парк Магілёў» (ТАА «СТРЫМ»).

Для наведвальнікаў уваход вольны.

 

Версія для друку 

Аб ДУ «БелІСА»  |  Навіны  |  Дзяржаўная рэгістрацыя навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх (доследна-тэхналагічных) работ  |  Нацыянальны інфармацыйны офіс праграм ЕС па навуцы і інавацыях

Апошняе абнаўленне: 15.04.2024
Copyright © БелІСА