БелIСА    Навіны
Русская версия
Русская версия English version
Навіны

Кірмаш інавацыйных распрацовак «Прамысловасць: ад інавацыі да вытворчасці»

20.09.2022

20 верасня 2022 г.у рамках дзелавой праграмы 25-й Міжнароднай выставы тэхналогій і інавацый у прамысловасці «ТэхІнаПрам» прайшоў кірмаш інавацыйных распрацовак «Прамысловасць: ад інавацыі да вытворчасці».

Адкрыў мерапрыемства дырэктар дзяржаўнай установы «Беларускі інстытут сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы» Пётр Балтруковіч. Ён адзначыў, што «правядзенне кірмашу дае ўнікальную магчымасць яе ўдзельнікам прадэманстраваць шырокаму колу наведвальнікаў і слухачоў лепшыя ўзоры сваіх распрацовак, пашырыць дзелавое супрацоўніцтва, а таксама стварыць пляцоўку для эфектыўнай прэзентацыі патэнцыялу Рэспублікі Беларусь у сферы прамысловасці, металаапрацоўкі, станкабудавання, аптымізацыі вытворчасці з дапамогай праграмнага забеспячэння, утылізацыі адходаў. Асноўнай мэтай дадзенага мерапрыемства з'яўляецца садзейнічанне камерцыялізацыі інавацыйных распрацовак у галіне прамысловасці і інтэнсіфікацыі сувязяў паміж навукай і вытворчасцю».

На кірмашы былі прадстаўлены інавацыйныя распрацоўкі інстытутаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Міністэрства адукацыі, Міністэрства прамысловасці, Міністэрства будаўніцтва і архітэктуры, Дзяржстандарту, рэзідэнтаў Мінскага рэгіянальнага тэхнапарка і іншых. Акрамя таго, былі прадстаўлены інавацыйныя распрацоўкі шэрагу арганізацый Расійскай Федэрацыі. Усяго ў Каталог мерапрыемстваў уключана 49 распрацовак.

 

Версія для друку 

Аб ДУ «БелІСА»  |  Навіны  |  Дзяржаўная рэгістрацыя навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх (доследна-тэхналагічных) работ  |  Нацыянальны інфармацыйны офіс праграм ЕС па навуцы і інавацыях

Апошняе абнаўленне: 15.04.2024
Copyright © БелІСА