БелIСА    Навіны
Русская версия
Русская версия English version
Навіны

Пасяджэнне часовай міжведамаснай рабочай групы па распрацоўцы КП НТП на 2026-2030 гады і на перыяд да 2045 года

10.07.2023

Дырэктар ДУ "БелІСА" Наталля Паўлава прыняла ўдзел у чарговым пасяджэнні часовай міжведамаснай рабочай групы па распрацоўцы Комплекснага прагнозу навукова-тэхнічнага прагрэсу Рэспублікі Беларусь на 2026 — 2030 гады і на перыяд да 2045 года, якое адбылося 6 ліпеня 2023 года ў Дзяржаўным камітэце па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь.

Гэтая рабочая група створана ў адпаведнасці з распараджэннем Прэм'ер-міністра Беларусі 15 лютага 2023 года нумар 34р. У яе склад уключаны прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, старшыні дзяржаўных экспертных саветаў.

У ходзе пасяджэння разгледжаны:

– праект Канцэпцыі Комплекснага прагнозу навукова-тэхнічнага прагрэсу Рэспублікі Беларусь;

– рэкамендацыі па распрацоўцы галіновай стратэгіі развіцця ў частцы навукова-тэхналагічнай кампаненты;

— метадычныя падыходы да фарміравання комплексных праектаў і структуры папярэдняга тэхніка-эканамічнага абгрунтавання для аб'ектаў прагназавання;

– падыходы да фарміравання прыярытэтных напрамкаў навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь на 2026-2030 гады.

Па выніках пасяджэння былі выпрацаваны сумесныя рашэнні адносна далейшай работы па фарміраванні праекта КП НТП.

 

Версія для друку 

Аб ДУ «БелІСА»  |  Навіны  |  Дзяржаўная рэгістрацыя навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх (доследна-тэхналагічных) работ  |  Нацыянальны інфармацыйны офіс праграм ЕС па навуцы і інавацыях

Апошняе абнаўленне: 06.10.2023
Copyright © БелІСА