БелIСА    Навіны
Русская версия
Русская версия English version
Навіны

У прэс-цэнтры БЕЛТА прайшла прэс-канферэнцыя «Тэхналагічны суверэнітэт Беларусі: апераджальнае развіццё эканомікі праз мадэрнізацыю прамысловасці і прарыўныя тэхналогіі»

16.03.2023

Мадэрнізацыя і рэканструкцыя прамысловых прадпрыемстваў забяспечвае эканамічную бяспеку і незалежнасць краіны. У Беларусі яны пачаты з 2005 года па ўсіх напрамках. Гэта дазволіць вырашыць пытанні, звязаныя з атрыманнем экспартаарыентаванай прадукцыі, якая забяспечвае бяспеку, незалежнасць краіны, развіццё эканомікі і ўсёй дзяржавы.

Аб задачах прамысловай галіны ў кантэксце сучасных рэалій, аб мадэрнізацыі і інавацыйных тэхналогіях, аб стварэнні экспартаарыентаванай тэхнікі, а таксама аб падтрымцы прадпрыемстваў у рэалізацыі інавацыйных праектаў бізнесу ў высокатэхналагічнай сферы паведамiлi эксперты: генеральны дырэктар ДНУ «Аб'яднаны інстытут машынабудавання НАН Беларусі» Сяргей Паддубка, дэкан машынабудаўнічага факультэта БНТУ Андрэй Сафонаў, дырэктар ТАА «Мінскі гарадскі тэхнапарк» Уладзімір Давідовіч, загадчык лабараторыі ДНУ «Аб'яднаны інстытут машынабудавання НАН Беларусі», прафесар кафедры «Тэхналогія машынабудавання» БНТУ Марат Белацаркоўскі, загадчык лабараторыі прамысловай робататэхнікі УА «Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт» Валерый Касьянчык і дырэктар ЦПП «Дзелавыя медыя», старшыня аргкамітэта конкурсу «Лідары прамысловасці Рэспублікі Беларусь – 2023» Аляксандр Патуцін.


Больш падрабязна: БЕЛТА

 

Версія для друку 

Аб ДУ «БелІСА»  |  Навіны  |  Дзяржаўная рэгістрацыя навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх (доследна-тэхналагічных) работ  |  Нацыянальны інфармацыйны офіс праграм ЕС па навуцы і інавацыях

Апошняе абнаўленне: 15.04.2024
Copyright © БелІСА