Рэзідэнты гомельскага тэхнапарку распрацавалі аўтаматызаваную аптэку
29.08.2023

На распрацоўку гэтага праекта супрацоўнікам ТАА "ІдэйРобатыкс" — рэзідэнта тэхнапарку "Карал" — спатрэбілася каля года. Кампанія спецыялізуецца на праграмным забеспячэнні для рабатызацыі вытворча-тэхналагічных працэсаў і стварэнні штучных сістэм інтэлекту для вытворчасці.
"Гомельскія праграмісты і інжынеры сталі першаадкрывальнікамі ў гэтым сегменце не толькі ў Беларусі, але за мяжой. Сярод безумоўных бонусаў аўтаматызаванай аптэкі — кругласутачная даступнасць лекаў, анлайн-кансультацыя з фармацэўтам, зніжэнне адпускной цаны медпрэпаратаў", — зазначыў старшыня Гомельскага гарвыканкама Уладзімір Прывалаў.
У кампаніі падкрэслілі важнасць праекту: такія сэрвісы будуць запатрабаваныя не толькі ў горадзе, але і ў сельскай мясцовасці.
"Такія распрацоўкі яркі прыклад трансферу навуковых дасягненняў у рэальны сектар эканомікі і сацыяльную сферу", падкрэсліў Уладзімір Прывалаў.
Крыніца: belta.by , https://t.me/s/VAPrivalov
|