БелIСА    Навіны
Русская версия
Русская версия English version
Навіны

Падпісаны Мемарандум аб супрацоўніцтве ў галіне навукі, тэхналогій і інавацый паміж ДУ "БелІСА" і Паўднёва-Заходнім дзяржаўным універсітэтам

09.06.2022

9 чэрвеня 2022 г. у рамках XXVIII Міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях "ТІБО-2022" дырэктар дзяржаўнай установы "Беларускі інстытут сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы" Балтруковіч П.І. і рэктар федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай адукацыйнай установы вышэйшай адукацыі «Паўднёва-Заходні дзяржаўны ўніверсітэт» (г. Курск, Расійская Федэрацыя) Емяльянаў С.Г. падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве ў галіне навукі, тэхналогій і інавацый.

Мемарандумам прадугледжваецца ўзаемадзеянне па розных напрамках навукова-тэхнічнай дзейнасці, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, а таксама правядзенне навуковых мерапрыемстваў: форумаў, сімпозіумаў і канферэнцый.

Трэба адзначыць, што беларуска-расійскае партнёрства ў сферы навукі і інавацый мае даўнюю гісторыю і ўзаемадзеянне навуковых і адукацыйных устаноў з'яўляецца важнейшым складальнікам эфектыўнага ўзаемадзеяння абедзвюх дзяржаў.

 

Версія для друку 

Аб ДУ «БелІСА»  |  Навіны  |  Дзяржаўная рэгістрацыя навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх (доследна-тэхналагічных) работ  |  Нацыянальны інфармацыйны офіс праграм ЕС па навуцы і інавацыях

Апошняе абнаўленне: 05.02.2024
Copyright © БелІСА