Беларускі інстытут сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы

Дзяржаўная рэгістрацыя НДДКР. Паслугі
Адрас дакумента: http://www.belisa.org.by/by/register/services/c321d6f538ca7d68.html

 
 

15.03.2024

 


Дзяржаўная ўстанова «Беларускі інстытут сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы» (ДУ «БелІСА») Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь на пастаяннай аснове аказвае садзейнічанне арганізацыям, прадпрыемствам і карпарацыям краіны ў забеспячэнні эфектыўнага ўзаемадзеяння з суб'ектамі навуковай, навукова-тэхнічнай і навукова-тэхналагічнай дзейнасці.

ДУ "БелІСА" з'яўляецца нацыянальным інфармацыйным цэнтрам і ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25.05.2006 № 356 ажыццяўляе дзяржаўную рэгістрацыю навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і доследна-тэхналагічных работ (НДВКТР), вядзе адпаведны дзяржаўны рэестр.

У спектр паслуг, якія аказваюцца ДУ «БелІСА», уваходзяць і дадатковыя паслугі , якія аказваюцца пры ажыццяўленні дзяржаўнай рэгістрацыі НДДКТР:

  • падрыхтоўка рэкламна-тэхнічнага апісання вынікаў НДДКТР для публікацыі ў інтэрнэце;
  • ксеракапіраванне дакументаў з інфармацыйнага рэсурсу дзяржаўнай рэгістрацыі (па дазволе арганізацыі-праваўладальніка);
  • кансультацыя па афармленні камплекта дакументаў для ажыццяўлення дзяржаўнай рэгістрацыі і прадстаўленні справаздачных матэрыялаў па зарэгістраваных работах;
  • пошук інфармацыі па інфармацыйным рэсурсе дзяржаўнай рэгістрацыі НДДКТР (па дазволе арганізацыі-праваўладальніка);
  • запыт на дазвол капіравання ў праваўладальніка;
  • і інш.

Інфармацыйныя паслугі на базе дзяржаўнага рэестра НДДКТР:

  1. Аказанне інфармацыйных паслуг на базе фонду НТД (размяшчэнне рэкламна-тэхнічных апісанняў (вытрымак з іх) у Інтэрнэце, арганізацыя прадстаўлення інфармацыі са справаздачных матэрыялаў па запытах пасля аплаты (са згоды ўласніка, магчыма — з адлічэннем яму часткі атрыманай сумы).
  2. Інфармацыйныя паслугі на базе электроннага сховішча НТД для правядзення рознага роду экспертыз (акрамя экспертызы пры дзяржрэгістрацыі) (з падпісаннем адпаведных абавязацельстваў па нераспаўсюджанні і аплатай).
  3. Кансультацыйнае абслугоўванне арганізацый па падрыхтоўцы і афармленні рэгістрацыйных дакументаў (на дагаворнай і разавай аснове).
  4. Інфармацыйна-аналітычнае суправаджэнне планавання навуковых даследаванняў і інавацыйных праектаў.
  5. Інфармацыйна-аналітычнае суправаджэнне выканання НДДКТР.
  6. Падрыхтоўка тэматычных інфармацыйна-аналітычных аглядаў па выніках адкрытых НДДКТР.
  7. Падрыхтоўка інфармацыйна-аналітычных аглядаў аб навукова-тэхнічным патэнцыяле ў пэўнай галіне ведаў, навукі і вытворчасці.
  8. Распрацоўка і наступная інфармацыйная падтрымка праблемна-арыентаваных баз даных аб выніках НДДКТР і дэпанаваных навуковых рукапісаў.

Даведкі: тэл. 203-34-82, 203-34-85, 203-32-61

ПРЭЙСКУРАНТ
адпускных цэн № 1 ад 14.03.2022
на работы і паслугі Дзяржаўнай установы ''Беларускі інстытут сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы" (ДУ "БелІСА") для юрыдычных і фізічных асоб Рэспублікі Беларусь

Загад №30 ад 14.03.2022 «Аб зацвярджэнні прэйскуранта коштаў на выкананне інфармацыйна-аналітычных платных паслуг»

 
 
Copyright © "БелІСА", Мінск, Рэспубліка Беларусь. http://www.belisa.org.by/
Поўнае ці частковае ўзнаўленне дадзенага матэрыялу дазваляецца з указаннем спасылкі (у інтэрнэце гіперспасылкі) на крыніцу