Беларускі інстытут сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы Аб'яўлены конкурс на суісканне Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці ў 2024 годзе |
![]() |
22.02.2024 |
У 2024 г. аб'яўлены конкурс на суісканне Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці. Ён праводзіцца штогод у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 лістапада 1998 г. № 1705. Прэмія — аўтарытэтны праект у рэспубліканскім конкурсным руху за якасць. Правядзенне гэтага конкурсу дае магчымасць выдзяляць сярод беларускіх арганізацый прадпрыемствы-лідэры, якія выбудоўваюць стратэгію і тактыку свайго развіцця на аснове якасці, і забяспечвае прызнанне іх дасягненняў на дзяржаўным узроўні. Прэмія прысуджаецца на конкурснай аснове юрыдычным асобам незалежна ад форм уласнасці за дасягненне значных вынікаў у галіне якасці і канкурэнтаздольнасці выпускаемай прадукцыі, паслуг або выкананых работ, укараненне інавацыйных тэхналогій і сучасных метадаў менеджменту, а таксама за эфектыўнае і сацыяльна адказнае вядзенне бізнесу. Конкурс праводзіцца па мадэлі, якая ўключае сем крытэрыяў. Два з іх складаюць групу крытэрыяў "Накірунак", тры — групу крытэрыяў "Выкананне" і два — "Вынікі". Пры адзнацы арганізацыя разглядаецца з розных бакоў, бо крытэрыі мадэлі ахопліваюць усе аспекты яе дзейнасці і дазваляюць ацаніць арганізацыю ў цэлым. Выкарыстанне мадэлі Прэміі дазваляе атрымаць асноўную структуру для сістэмы менеджменту арганізацыі, ацаніць, дзе яна знаходзіцца на шляху да дасканаласці, зразумець ключавыя моцныя бакі і патэнцыйныя прабелы адносна заяўленай стратэгіі развіцця і атрымання доўгатэрміновага поспеху. Прэмія прысуджаецца арганізацыям з колькасцю працуючых: да 250 чалавек; ад 250 да 1500 чалавек; звыш 1500 чалавек
па пяці напрамках дзейнасці: вытворчасць нехарчовай прадукцыі бытавога прызначэння; вытворчасць харчовай і сельскагаспадарчай прадукцыі; вытворчасць прадукцыі вытворча-тэхнічнага прызначэння (акрамя ўзбраення і ваеннай тэхнікі); аказанне паслуг і выкананне работ; выкананне работ і аказанне паслуг у галіне будаўніцтва.
Вызначэнне пераможцаў конкурсу ажыццяўляецца ў два этапы: па выніках праверкі прадстаўленых матэрыялаў і шляхам правядзення экспертызы на месцах з прымяненнем ацэнкі ў балах. Да другога этапа конкурсу (да экспертызы на месцах) дапускаюцца арганізацыі, якія набралі ў выніку экспертнай ацэнкі матэрыялаў не менш як 250 балаў. Для пацверджання звання лаўрэата конкурсу арганізацыям неабходна прадэманстраваць: паляпшэнне дзейнасці ў параўнанні з вынікамі, дасягнутымі пры папярэднім удзеле ў конкурсе; удзел у аналагічных конкурсах у галіне якасці; меры па прапагандаванні дасягненняў у галіне якасці і эфектыўнага менеджменту і распаўсюджванню перадавога вопыту. У 2024 г. арганізацыі — лаўрэаты Прэміі 2021 г. маюць права пацвердзіць званне лаўрэата. Рашэнне аб вызначэнні лаўрэатаў і дыпламантаў конкурсу, а таксама арганізацый, удастоеных спецыяльных узнагарод, прымаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь. Пераможцы (лаўрэаты, дыпламанты, а таксама арганізацыі, удастоеныя спецыяльных узнагарод) узнагароджваюцца на спецыяльнай урачыстай цырымоніі. Лаўрэатам уручаюцца дыплом і сімвал Прэміі, а таксама даецца права выкарыстання на працягу трох гадоў выявы эмблемы Прэміі пры маркіроўцы прадукцыі і на яе ўпакоўцы, у рэкламных мэтах і дакументацыі. Звесткі аб пераможцах конкурсу размяшчаюцца на сайце Дзяржстандарта, "Якасць.бел", а таксама ўключаюцца ў каталог "Лаўрэаты Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці", які штогод выдаецца. Заяўкі і матэрыялы для ўдзелу ў конкурсе на суісканне Прэміі прадстаўляюцца да 1 ліпеня 2024 г. у сакратарыят Камісіі, які знаходзіцца па адрасе: г. Мінск, вул. Наватарская, 2а, 220053, к. 428; тэл. +375 17 269 69 54, +375 17 269 69 64.
Крыніца: gosstandart.gov.by |
![]() |
Copyright ©
"БелІСА", Мінск, Рэспубліка Беларусь. http://www.belisa.org.by/ Поўнае ці частковае ўзнаўленне дадзенага матэрыялу дазваляецца з указаннем спасылкі (у інтэрнэце гіперспасылкі) на крыніцу |