наверх
Калектыў ДУ «БелІСА» наведаў паказ фільма «Душа абаронцы»

Калектыў ДУ «БелІСА» наведаў паказ фільма «Душа абаронцы»

Калектыў ДУ «БелІСА» наведаў паказ фільма «Душа абаронцы»

2026         Просмотров: 231

Дакументальны фільм Рыгора Азаронка «Душа абаронцы» – гэта мастацка-публіцыстычны фільм, які распавядае аб Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь, даследуе тэму абароны Радзімы праз раскрыццё асоб, якія першымі становяцца на абарону краіны ў момант небяспекі. Карціна паказвае партрэты людзей, чыя душа і ўнутраная стойкасць становяцца іх галоўнай зброяй. Гэта фільм пра тое, як паўсядзённыя героі становяцца той сілай, якой народ можа даверыцца ў любы момант свайго жыцця.

Дакументальны фільм пра Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь, жыццё вайскоўцаў на службе, бо служба – гэта не толькі абавязак, але і пастаянны пэўны рытм працы, іх жыццёвы ўклад, баявы стан. Размаўляючы з пагранічнікамі, вайскоўцамі сіл спецыяльных аперацый, спецпадраздзяленняў МУС, СОБР розных званняў, мірнымі жыхарамі і ўсімі, хто падтрымлівае войска, журналіст шукае адказы на пытанні аб матывацыі і пачуццях нашых абаронцаў, натхняючы гледачоў шанаваць мірнае жыццё і праяўляць падзяку за яе захаванне.

Фільм паказвае, як яны жывуць ва ўмовах пастаяннай гатоўнасці: на мяжы, на вучэннях і ва ўмовах баявой падрыхтоўкі.

Фільм створаны пры садзейнічанні і супрацоўніцтве з Пагранічным камітэтам, МУС і Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь у рэальных лакацыях Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Дадзеная карціна выклікала шчырую цікавасць у супрацоўнікаў ДУ «БелІСА», не пакінуўшы нікога абыякавым да такой важнай тэмы.