Кожная пятнiца — роднае, сваё!
Беларускі інстытут сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы далучыўся да рэспубліканскай акцыі "Кожная пятніца - роднае, свае", ініцыяванай Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю, арганізаваўшы яркае свята беларускай кухні 13 лютага.
У рамках акцыі адбыўся конкурс-прэзентацыя страў беларускай нацыянальнай кухні. Супрацоўнікі кожнага аддзела падрыхтавалі і прадставілі на суд журы і калегаў адну нацыянальную страву. Усяго ў гэты дзень было прадстаўлена больш за дзесяць кулінарных работ, якія адлюстроўваюць багацце і разнастайнасць традыцый беларускага стала.
Нацыянальная беларуская кухня прапануе вялікі выбар страў з бульбы, мукі, капусты і свініны. Прыклады тыповых страў: кныш, верашчака, бульбянікі з капустай.
Кныш — невялікі круглы піражок з запечанымі ўнутры (або выкладзеным на паверхні, паміж прыўзнятымі краямі) тварагом або іншай начынкай: варэннем, або пасераванай цыбуляй са скваркамі.
Верашчака гатуецца з белай каўбасы, зваранай у піве напалам з вадой, затым пакрышанай на кавалкі і вельмі хутка (каля 1 хв.) патушанай у густым заквашаным цыбулевым соусе.
Бульбянікі — традыцыйная страва з таўчонай варанай бульбы. Яны рыхтуюцца ў выглядзе авальных плоскіх аладак, ці круглых галушак, з начыннем з мяснога фаршу, смажаных грыбоў, капусты, цыбулі. Іх часцей за ўсё проста смажаць, ці запякаюць у духоўцы.
Журы, у складзе дырэктара інстытута Суша В.А., старшыні ППА Топчы М.М. і загадчыка аддзела прававой, кадравай і арганізацыйнай работы Разанавай Т.Л., адзначыла крэатыўны падыход, глыбокае веданне традыцый і разнастайную падачу кожнай стравы. Удзельнікі конкурсу суправаджалі свае стравы цікавымі апавяданнямі аб іх гісторыі, традыцыях прыгатавання, а таксама дзяліліся як старажытнымі, так і сучаснымі рэцэптамі.
Пасля напружанай конкурснай барацьбы і дэгустацыі, у якой прынялі ўдзел усе супрацоўнікі інстытута, журы выбралi траiх пераможцаў. Усе стравы заслугоўвалі першага месца, але журы вызначыла кныш, халяўкi i дранiкi.
Мерапрыемства дазволіла калектыву лепш даведацца пра кулінарную спадчыну Беларусі і па заслугах ацаніць таленты сваіх калег.
